FANDOM

1,940,281 Pages

StarIconGreen
LangIcon
Lasun

This song is by Litvintroll and appears on the album Czornaja Panna (2013).

Затушы агонь, затапчы вуглі -
Едкі дым дзярэ вочы мае.
Ты нязваны госьць, ліхадзей у начы,
Кожны подых твой мае грудзі рве!
Ты ўвайшоў у мой дом, не спытаў дазвол,
Катаваў сыноў, ґвалтаваў дачок.
Рабаваў мой скарб, што не браў - крушыў
І сякеры ў бок усадзіў мне шып.

Zatuszy ahoń, zatapczy wuhli –
Jedki dym dziare woczy maje.
Ty niazwany hość, lichadziej u naczy,
Kożny podych twoj maje hrudzi rwie!
Ty ŭwajszoŭ u moj dom, nie spytaŭ dazwoł,
Katawaŭ synoŭ, gwałtawaŭ daczok.
Rabawaŭ moj skarb, szto nie braŭ – kruszyŭ
I siakiery ŭ bok usadziŭ mnie szyp.

Мы ж былі раней сваякі-браты
Побач, мы жылі тысячы гадоў
За адным сталом шмат мы ўзьнялі
Да гары з табой медвяных рагоў
Шыхтавалісь мы да пляча-плячо
Калі за муром вораг лютаваў
Ты жа здрадзіў мне, плюнуў мне ў твар
І абразы той я не дараваў!

My ż byli raniej swajaki-braty
Pobacz, my żyli tysiaczy hadoŭ
Za adnym stałom szmat my ŭźniali
Da hary z taboj miedwianych rahoŭ
Szychtawaliś my da placza-placzo
Kali za murom worah lutawaŭ
Ty ża zdradziŭ mnie, plunuŭ mnie ŭ twar
I abrazy toj ja nie darawaŭ!

Лес змыкне свае цяжкія кроны
Уначы заблукай
Шлях назад не шукай
Зьвер цябе хутка дагоніць
Вой, бяжы, уцякай
Усё адно памірай
Мара пакліча імя твае,
Дзідай атручанай сэрца праб'е
Сьцежка апошняя быццам у дрыгву завядзе...
Брат, чаму ты здрадзіў мне?!

Les zmyknie swaje ciażkija krony
Unaczy zabłukaj
Szlach nazad nie szukaj
Źwier ciabie chutka dahonić
Woj, biaży, uciakaj
Usiо adno pamiraj
Mara paklicza imia twaje
Dzidaj atruczanaj serca prabje
Ścieżka aposzniaja byccam u dryhwu zawiadzie…
Brat, czamu ty zdradziŭ mnie?!

Сьпякае лютасьць душу мне,
Курыцца ўсё вакол!
Ня варты злодзей помсты Лясуна!
Пакут ня трэба болей,
Напіты карані
Крывёю, як вадою дажджавою!

Śpiakaje lutaść duszu mnie,
Kurycca ŭsio wakoł.
Nia warty złodziej pomsty Lasuna.
Pakut nia treba bolej
Napity karani
Krywioju, jak wadoju dażdżawoju!

Лес змыкне свае цяжкія кроны
Уначы заблукай
Шлях назад не шукай
Зьвер цябе хутка дагоніць
Вой, бяжы, уцякай
Усё адно памірай
Мара пакліча імя твае,
Дзідай атручанай сэрца праб'е
Сьцежка апошняя быццам у дрыгву завядзе...
Брат, чаму ты здрадзіў мне?!

Les zmyknie swaje ciażkija krony
Unaczy zabłukaj
Szlach nazad nie szukaj
Źwier ciabie chutka dahonić
Woj, biaży, uciakaj
Usiо adno pamiraj
Mara paklicza imia twaje
Dzidaj atruczanaj serca prabje
Ścieżka aposzniaja byccam u dryhwu zawiadzie…
Brat, czamu ty zdradziŭ mnie?!

External links