FANDOM

1,947,827 Pages

StarIconGreen
LangIcon
Kryżak (Pieśnia Pra Trolau II)

This song is by Litvintroll and appears on the album Czornaja Panna (2013).

Цёмнай ноччу на балоце банда троляў піла
Ды, канешне, бочкі брагі тролям не хапіла
Ночкай цёмнай тролям п'яным чым сябе заняці?
Трэба ў вёску ісьці да дзеда, ешчэ брагі ўзяці

Ciomnaj noczczu na bałocie banda trolaŭ piła
Dy, kaniesznie, boczki brahi trolam nie chapiła
Noczkaj ciomnaj trolam pjanym czym siabie zaniaci?
Treba ŭ wiosku iści da dzieda, jeszcze brahi ŭziaci

Шлях да вёскі быў дарэмны, дзед памёр яшчэ учора
Брагу выпілі сяляне на хаўтурах ўжо да кроплі
Тролі з'елі ўсіх сялянаў, але то дарэмна праца:
Градус гэтым не падняці, трэба ў лес ісьці вяртацца

Szlach da wioski byŭ daremny, dzied pamior jaszcze uczora
Brahu wypili sialanie na chaŭturach użo da kropli
Troli zjeli ŭsich sialanaŭ, ale to daremna praca:
Hradus hetym nie padniaci, treba ŭ les iści wiartacca

«Хто там вошкаецца ў лесе паміж елак ды карчоў?»
Адчуваюць тролі злыя брыдку чалавечу кроў
«Выбачайче, геры тролі, я крыжак, што ўцёк з палона
Дам вам шнапсу, хоць заліцесь, завядзіе пад Дуброўна!»

«Chto tam woszkajecca ŭ lesie pamiż jełak dy karczoŭ?»
Adczuwajuć troli złyja brydku czaławieczu kroŭ
«Wybaczajcie, hіery troli, ja kryżak, szto ŭciok z pałona.
Dam wam sznapsu, choć zalicieś, zawiadzicie pad Dubroŭna!»

Крочаць шчыльнымі шыхтамі, парабіўшы зь елак дзіды
Злыя тролі пад грыбамі на грунвальдзкую на бітву
У абозах, у крыжацкіх, што пайшлі супраць ліцьвінаў
Шнапсу шмат і смачных вояў на закуску ёсьць

Kroczać szczylnymi szychtami, parabiŭszy ź jełak dzidy
Złyja troli pad hrybami na hrunwaldzkuju na bitwu
U abozach, u kryżackich, szto pajszli suprać lićwinaŭ
Sznapsu szmat i smacznych wojaŭ na zakusku jość

Сеча лютая ідзе, тролі звар'яцелі раптам
Б'юць, нібыта камароў, рыцараў у жалезных латах
Засталося ўжо няшмат, шнапс ужо не за гарамі
І закусяць гэты шнапс крыжакамі ды грыбамі

Siecza lutaja idzie, troli zwarjacieli raptam
Bjuć, nibyta kamaroŭ, rycaraŭ u żaleznych łatach
Zastałosia ŭżo niaszmat, sznaps użo nie za harami
I zakusiać hety sznaps kryżakami dy hrybami

Крочаць шчыльнымі шыхтамі, парабіўшы зь елак дзіды
Злыя тролі пад грыбамі на грунвальдзкую на бітву
У абозах, у крыжацкіх, што пайшлі супраць ліцьвінаў
Шнапсу шмат і смачных вояў на закуску ёсьць

Kroczać szczylnymi szychtami, parabiŭszy ź jełak dzidy
Złyja troli pad hrybami na hrunwaldzkuju na bitwu
U abozach, u kryżackich, szto pajszli suprać lićwinau
Sznapsu szmat i smacznych wojaŭ na zakusku jość