FANDOM

1,927,805 Pages

StarIconGreen
LangIcon
​Karaleuskaja

This song is by Litvintroll and appears on the album Czornaja Panna (2013).

Я нарадзіўся ў смутны час, прадбачаны валхвамі.
І цемра разышлася, дыхаць стала ўсім лягчэй.
Я - вызваліцель, ваш герой адзначаны багамі!
Здыміце капялюшы і схіліцеся ніжэй.

Ja naradziŭsia ŭ smutny czas, pradbaczany wałchwami,
I ciemra razyszłasia, dychać stała ŭsim lahczej.
Ja - wyzwaliciel, wasz hіeroj, adznaczany bahami!
Zdymicie kapialuszy i schiliciesia niżej.

Мой лёс быў прадказаны -
Я хутка буду каралём.
Тады тугу і скруху
Адразу выпалю агнём.

Moj los byŭ pradkazany -
Ja chutka budu karalom.
Tady tuhu i skruchu
Adrazu wypalu ahniom.

Трон мой каштоўны дагары уздыміце
Вышэй, вышэй, вышэй!
Гімны сьпявайце, сьцягі разгарніце,
Вецер няхай іх калыша!

Tron moj kasztoŭny dahary uzdymicie
Wyszej, wyszej, wyszej!
Himny śpiawajcie, ściahi razharnicie -
Wiecier niachaj jich kałysza.

У гушчары статак рушыцца без пастуха дагляду
Патрэбен вашай грамадзе надзейны павадыр
Мячом, агнем і бізуном адстойваю ўладу
І дзідамі сталёвымі падтрымліваю мір.

U huszczary statak ruszycca biez pastucha dahladu -
Patrebien waszaj hramadzie nadziejny pawadyr.
Miaczom, ahniom i bizunom adstojwaju ŭładu
I dzidami stalowymi padtrymliwaju mir.

Мой шлях запэўны самы,
Людзей да шчасьця ён вядзе.
А тыя, хто не з намі,
У ліхе будуць і бядзе.

Moj szlach zapeŭny samy,
Ludziej da szczaścia jon wiadzie.
A tyja, chto nia z nami,
U lichie buduć i biadzie.

Цяжкія хмары, блуканьні у цемры,
Посьпех мяне абышоў.
Морак заблытаў, шлях абраў я дрэнны,
Шлях, што раптоўна прывёў...
На эшафот!

Ciażkija chmary, błukańni u ciemry -
Pośpiech mianie abyszoŭ.
Morak zabłytaŭ, szlach abraŭ ja drenny,
Szlach, szto raptoŭna prywioŭ…
Na eszafot!

Зьнянацку ўсё змянілася -
Дзе апынуўся я?
У што ператварыўся замак караля?
Пятля мая карона, шыбеніца – трон!
Раве натоўп навокал:
Гамон! Гамон! Гамон!

Źnianacku ŭsio zmianiłasia,
Dzie apynuŭsia ja?
U szto pieratwaryŭsia zamak karala?
Piatla - maja karona, szybienica - tron.
Rawie natoŭp nawokał:
"Hamon! Hamon! Hamon!"

Пятлю на шыі тужэй зацягніце
Вецер шалёны сьвішча!
На папярэчцы дагары падыміце
Вышэй! Вышэй! Вышэй!

Piatlu na szyji tużej zaciahnicie.
Wiecier szalony świszcza.
Na papiareczcy dahary padymicie
Wyszej! Wyszej! Wyszej!