FANDOM

1,927,994 Pages

StarIconGreen
LangIcon
​Kamarowa Śmierć

This song is by Litvintroll and appears on the album Czornaja Panna (2013).

Гэй, у лесе, пры даліне,
У нас сталася бяда:
У даліне, у гушчары,
Калыхаліся камары;

Hej, u lesie, pry dalinie,
U nas stałasia biada:
U dalinie, u huszczary,
Kałychalisia kamary;

Дуб да дуба пахіліўся,
Камар з дуба заваліўся…
Аб дубовую кару
Пабіў камар галаву

Dub da duba pachiliŭsia,
Kamar z duba zawaliŭsia...
Ab dubowuju karu
Pabiŭ kamar haławu

Пабіў камар галаву
Аб дубовую кару
Пабіў камар патыліцу
Аб дубову караніцу

Pabiŭ kamar haławu
Ab dubowuju karu
Pabiŭ kamar patylicu
Ab dubowu karanicu

Ой, пабіў камар бакі
Аб дубовыя сукі
Ой, пабіў камар калені
Аб дубовыя карэньні!

Oj, pabiŭ kamar baki
Ab dubowyja suki
Oj, pabiŭ kamar kaleni
Ab dubowyja kareńni!

А як далі мухам знаць,
Прыляцелі ратаваць:
— Камарочку, родны браце,
Як-жа цябе ратаваці?

A jak dali mucham znać,
Prylacieli ratawać:
— Kamaroczku, rodny bracie,
Jak-ża ciabie ratawaci?

— Пасылайце да аптэкі,
Ці не будзе трохі лепей…
— Камарочку, родны браце,
Як-жа цябе пахаваці?

— Pasyłajcie da apteki,
Ci nie budzie trochi lepiej...
— Kamaroczku, rodny bracie,
Jak-ża ciabie pachawaci?

— Не хавайце край дарогі,
Бо дратаваць будуць ногі;
— Не хавайце край даліны,
Бо вырыюць мяне сьвіньні;

— Nie chawajcie kraj darohi,
Bo dratawać buduć nohi;
Nie chawajcie kraj daliny,
Bo wyryjuć mianie świńni;

Пахавайце ў цёмным лесе
Пры зялёненькім арэсе!
Будуць арэхі шчыпаці
Ды камара ўспамінаці.

Pachawajcie ŭ ciomnym lesie
Pry zialonieńkim aresie!
Buduć arechi szczypaci
Dy kamara ŭspaminaci.