FANDOM

1,940,137 Pages

StarIconGreen
LangIcon
Рэвель (Панегірычны твор 1614 г.)

This song is by Стары Ольса and appears on the album Гераічны эпас (2006).

Сігізмундус кароль польскі,
Іаан кароль маскоўскі;
Кожны ў годнасці каралеўскай,
як у славе боскі.

Не спакушаны прынадай,
Кароль шведскі над уладай
Славу паньства узвысіў
лёсу мудрага парадай.

Радзівіл князь выязджае,
Веліч нібы сонца ззяе
Моц і слава зямлі літоўскай
па-над ім лятае.

Моладзь і высока паньства,
Рыцары - Літвы ваярства,
Коні рвуцца пад імі
чуюць вершнікаў штукарства.

Шведскія магнаты вельмі
Ў параўнанні безнадзейны,
Бо літвіны між іх багамі
смела звацца мелі.

Кароль сам у задзіўленні
Прынцы ўсе у захапленні -
Пекны двор Радзівілаў
пакідае ў асляпленні.

Годнасць літвінаў натхняе,
Выгляд сэрцы захапляе,
Марс магутны мечы ім з неба
і шчыты ўручае.