FANDOM

1,928,326 Pages

StarIconGreen
LangIcon
​Пахвала Вітаўту (Панегірычны твор 1430 г.)

This song is by Стары Ольса and appears on the album Гераічны эпас (2006).

Князь вялікі Вітаўт
Вітаўт княства дзержаў
Літоўскае і Рускае
І іныя землі многіе
У той час Вітаўт прызваў
Вітаўт к себе прызваў
Караля Якгейла Польскага
Ды і Цэзара Рымскага
І князя маскоўскага
Караля угерскага
Князя велікага цверскага
І паслы князя рэзанскага
Містра прускага
Прускага інфлянскага
І паслы ад іншыя землі
Ды вялікія паслы былі

І ардынскія паслы
Влахаў ваеводы
Ад Вяліка Новагорада
І прыйшлі паслы ад Пскова
І ўсі тыя госці
Ў князя мешкалі
Тагды Цэзар Рымскі
З Вітаўтам у міласці былі
І у Луцку Вітаўт
Тыя госці частаваў
Дараваў размаітымі
Дарамі каштоўнымі
Веліка гаспадара
Вітаўта слаўнага
Іж не можэць выпісаці
І о дарэх і о чэсці

Землі на вастоцэ
Або і на западзе
Кланяліся землі князю
Велікаму князю Вітаўту
Ды цары турэцкі
І царагародскі
Былі ў ласцэ з Вітаўтам
З сільным ды гаспадарам
Каралеўства Чэскае
Ўгорскае і Польскае
Тэж дзержалі чэсць вяліку
Слаўну гаспадару Вітаўту
І быў Вітаўт сільны
Па ўсім землям слаўны
І цары і многія князі
У двару его служылі.