FANDOM

1,928,049 Pages

StarIconGreen
LangIcon
​Клецкая бітва (Вершаваная аповесць 1582 г.)

This song is by Стары Ольса and appears on the album Гераічны эпас (2006).

Там за рэчкай, за ракой не дужа глыбокай
Ды нямала ў берагах ў берагах шырокай

Войска лютае татар пачало спыняцца
Каб літве пашкодзіць да ракі прабрацца

Міхал Глінскі бачыў мост ужо гатовы
Да літвы прамовіў гэтакія словы:

“Каб Айчыну-маці мужна ратавалі
Ды татараў лютых мужна ваявалі!”

Нашы як ударылі раптам на татараў
Звон і гром нясецца неба ліецца жарам

Там з атрадам Глінскі ўласным прытаіўся
Ад падстрэлу другі конь пад ім заваліўся

Ён на іншага ўскачыў не зважаў ні мала
Так як гетману і ўсім рыцарам прыстала

Там паганцаў навакол хутка акружылі
Ды як пруцце шэрагам шэрагам зкасілі

Прэч татары пабеглі хто як уцякае
А літва імчыцца ўслед смела даганяе

Ды сячэ ў хрыбты ім б’е дзіды запускае
Кроў хлюпоча, ліецца па траве сплывае

Гук і крык над полем па лясных разлогах
Поўна трупаў у рацэ па шляхах-дарогах

Так Літва татараў біла мардавала
Аж да Цапры да ракі да ракі загнала