FANDOM

1,927,741 Pages

StarIconGreen
LangIcon
​"Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава) (Народная балада 13-16 стст.)

This song is by Стары Ольса and appears on the album Гераічны эпас (2006).

Падымалісь чорны хмары неба пакрывалі,
Чорны хмары неба пакрывалі,
Прыхадзілі злы татары ды пад Крычаў сталі,
Злы татары ды пад Крычаў сталі.

Запалілі стары Крычаў вежы запылалі
Вежы запылалі, запылалі;
Стары Крычаў падымаўся людзі ў рады сталі
Падымаўся людзі ў рады сталі.

Палілася кроў змяшалась з чорнаю зямлёю,
Кроў змяшалась з чорнаю зямлёю,
Злы татары падаліся уцякаць гурбою,
Падаліся уцякаць гурбою.